ЗIН


Мапы
19.08.2025


АРТ-МУЗЭI – калекцыі мастацтва ў горадзе і ваколіцах


Нацыянальны музэй


POZNAN.gmroom.org пачынае прэзентацыю новых мап, якія паказваюць падборкі месцаў у горадзе. Першая мапа прысвечана музэйным калекцыям у Познані і за яе межамі, дзе можна адкрыць гісторыю візуальнага мастацтва ў розных формах




Муніцыпальная галерэя Арсенал


Пачынаем серыю мап з падборкі Арт-музэяў Познані і ваколіц. У горадзе саміх калекцый не так шмат, але яны канцэнтруюцца вакол некалькіх буйных інстытуцый. У гэтую падборку трапілі наступныя музеі ў горадзе: Нацыянальны музэй, Муніцыпальная галерэя Арсенал, Музэй архідыяцэзіі, Музэй археалогіі, Музэй прыкладнога мастацтва i Музэй культур свету.



Замак у Курніку


Значная частка мастацкіх збораў знаходзіцца ў замках і палацах за межамі Познані. Гэта асаблівы феномен: менавіта Нацыянальны музэй у Познані кіруе шэрагам філіялаў, у тым ліку загараднымі рэзідэнцыямі, дзе спалучаюцца паркі і архітэктура, інтэр’еры і мастацтва: Палац Рачыньскіх у Рагаліне, Музэй-замак у Галухове, Музей Адама Міцкевіча ў Сьмелаве i Замак у Курніку.



Фотапластыкон


У Познані няма буйных музейных калекцый фатаграфіі, хоць асобныя зборы можна знайсці ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча, у Музэі археалогіі і Музэі гісторыі горада. Таму асобна адзначаем: Фотапластыкон.

ГЛЯДЗЕЦЬ АРТ-МУЗЭI


Тэкст: Сяргей Шабохiн