МАПА
Мапа Познані – гэта супольны праект, які мы ствараем разам. Тут адзначаны месцы, якія мы любім, і раёны, якія даследуем. Мапа адкрывае горад праз катэгорыі: культуру і мастацтва, актывізм і клопат, ежу і бары, лайфстайл і спорт, шопінг і гістарычныя слаі, архiтэктуру і прыроду горада, а таксама досьвед міграцыі і квірнасці. Гэта наш спосаб паказаць горад у якім мы жывем, разнастайным і блізкім.
ЗIН
Зін пра Познань – гэта часопіс, які мы ствараем разам з беларускім мастацкім супольніцтвам. Тут публікуем тэксты пра горад і яго прасторы, пра месцы, што для нас важныя, пра тое, што радуе ці што хацелася б змяніць. Гэта жывы журнал з мемамі, анонсамі, інтэрв’ю і разважаннямі, які дапамагае лепш пазнаваць Познань і адкрываць яе нанова разам.
IНФА
Мы прадстаўляем беларускае супольніцтва ў Познані. Рэсурс ажыццяўляецца ў межах платформы gmroom.org, якая стварае грыбніцу вакол Gray Mandorla Studio – мігранцкай квірсупольнасці маста:чак і актывіста:к. Сайт робіцца нашымі сіламі на валанцёрскіх асновах. У першую чаргу мы ствараем яго для сябе і свайго кола, каб лепш пазнаваць горад, у якім жывём, і дзяліцца гэтым вопытам з іншымі. У будучыні мы хочам зрабіць версіі на іншых мовах, каб гэты рэсурс мог быць карысны таксама і іншым супольнасцям.
КАНТАКТ I ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
НАША АПЛIКАЦЫЯ
Сяргей Шабохін
заснавальнік, дызайн і структура сайта, галоўны рэдактар і каардынатар раздзела МАПА
Георгій Мінец
саўзаснавальнік, рэдактар і каардынатар праекта, галоўны рэдактар раздзела ЗIН
Аляксандра Клімчук
галоўная рэдактарка Instagram-аккаунта, PR-мэнэджэрка
Елізавета Бернат
рэдактарка