ЗIН


Мапы 
12.01.2026
 

КАВЯРHI – горад у кубачку




Калі ў Познані (як зараз) трымаюцца сапраўдныя зімовыя халады, няма нічога прыемнейшага, чым схавацца ад ветру ў утульнай кавярні. Менавіта таму мы падрыхтавалі спецыяльны спіс кавярняў па ўсім горадзе – месцаў, дзе можна сагрэцца кубачкам кавы або гарбаты, зрабіць паўзу ў справах, папрацаваць за ноўтбукам або проста сустрэцца з сябр:оўкамі.




У гэты спіс увайшлі вельмі розныя, але аднолькава ўтульныя прасторы:
– speciality-кавярні з акцэнтам на якасць зерня і спосабы заварвання;
– месцы са сняданкамі і бранчамі, куды хочацца заходзіць раніцай або ў доўгія выходныя;
– кавярні з дэсэртамі і выпечкай, у тым ліку французскія, партугальскія і японскія;
– утульныя дворыкі, мінімалістычныя інтэр’еры, гарадская мітусня Яжыц і спакойныя куткі каля паркаў;
– кавярні, прыдатныя для працы, чытання, сустрэч і павольных размоў.





Гэта карта настрою: месцы, куды хочацца вяртацца зімой, каб сагрэцца, адпачыць і адчуць горад знутры. Ад маленькіх прафесійных кавярняў да папулярных сетак з дэсертамі, ад гарадскіх інтэр’ераў да зялёных і камерных прастор.

Адкрывайце карту, выбірайце бліжэйшую кавярню, грэйцеся кубачкам кавы ці гарбаты і абавязкова дзяліцеся гэтым спісам з сябрамі. Познань зімой асабліва прыемная, калі ведаць, куды зайсці.

ГЛЯДЗЕЦЬ КАВЯРHI


Тэкст: Gray Mandorla