ЗIН


Навiны
22.09.2025
 

Наш сайт ужо працуе!




Мы вельмі шчаслівыя абвясціць старт нашага сайта poznan.gmroom.org




Мы стварылі гэты сайт спецыяльна для вас – гэта беларускамоўная пляцоўка з мапамі і зiнам пра Познань. Хто мы такія:

IНФА


Мы прадстаўляем беларускае супольніцтва ў Познані. Рэсурс ажыццяўляецца ў межах платформы gmroom.org, якая стварае грыбніцу вакол Gray Mandorla Studio – мігранцкай квірсупольнасці маста:чак і актывіста:к. Сайт робіцца нашымі сіламі на валанцёрскіх асновах. У першую чаргу мы ствараем яго для сябе і свайго кола, каб лепш пазнаваць горад, у якім жывём, і дзяліцца гэтым вопытам з іншымі. У будучыні мы хочам зрабіць версіі на іншых мовах, каб гэты рэсурс мог быць карысны таксама і іншым супольнасцям


У першую чаргу мы разам вывучаем Познань і ствараем шырокую мапу:

МАПА


Мапа Познані – гэта супольны праект, які мы ствараем разам. Тут адзначаны месцы, якія мы любім, і раёны, якія даследуем. Мапа адкрывае горад праз катэгорыі: культуру і мастацтва, актывізм і клопат, ежу і бары, лайфстайл і спорт, шопінг і гістарычныя слаі, архiтэктуру і прыроду горада, а таксама досьвед міграцыі і квірнасці. Гэта наш спосаб паказаць горад у якім мы жывем, разнастайным і блізкім


Усе новыя мапы, што з’яўляюцца, а таксама раёны, у якіх мы ходзім, навіны, людзі і розныя артыкулы мы публікуем у Зіне:

ЗIН


Зін пра Познань – гэта часопіс, які мы ствараем разам з беларускім мастацкім супольніцтвам. Тут публікуем тэксты пра горад і яго прасторы, пра месцы, што для нас важныя, пра тое, што радуе ці што хацелася б змяніць. Гэта жывы журнал з мемамі, анонсамі, інтэрв’ю і разважаннямі, які дапамагае лепш пазнаваць Познань і адкрываць яе нанова разам


Сачыце за навінамі, дзяліцеся з сябр:оўкамі і дадайце сайт сабе на экраны тэлефонаў:

АПЛIКАЦЫЯ


Каб не згубіць наш сайт, дадайце яго на галоўны экран сваiх смартфонаў: як спампаваць аплiкацыю?


Каб не прапусціць усё новае, не забудзьцеся падпісацца на нас у Інстаграме:

IНСТАГРАМ


Нас у Інстаграме можна знайсці па ніку @poznan.gmroom, цi па прамой спасылцы на наш профіль


Прапануйце новыя месцы ці далучайцеся да нашай каманды:

КАНТАКТ


Мы будзем вельмі радыя вашаму ўдзелу! Калі ў вас ёсць ідэі ці прапановы, можа вы заўважылі, чаго не хапае на сайце цi знайшлі памылку, або проста хочаце нам напісаць – скарыстайцеся кантактнай формай


Ствараем мапу Познані i даследуем горад разам!