31.07.2025
ПШЭПАДЭК, які так і не адбыўся
POZNAN.gmroom.org пачынае серыю тэкстаў і фотадакументацый, прысвечаных вывучэнню гарадской прасторы Познані: вылазкі і дрэйфы па розных раёнах і кварталах, каб горад станавіўся яшчэ бліжэйшым.
Стартуем адтуль, дзе найменей прыкметна: з, магчыма, самага схаванага кварталу цэнтра – раёну Пшэпадэк
Бермудскі трохкутнік на ўскрайку цэнтра Познані
Назва гэтага раёна – Пшэпадэк – па-беларуску азначае «выпадак». Упершыню пачуўшы яе, міжволі чакаеш гісторыю пра нейкі трагічны або загадкавы інцыдэнт, пра выпадак, які ўсіх напалохаў і пакінуў след у памяці горада. Але аказваецца, што ўсё значна больш празаічна: назва паходзіць ад старага польскага слова trzepadko – гуку млына, які стаяў тут некалі і выдаваў рытмічны механічны грукат.
Дарэчы, нейкая прысутнасць таго млына ўсё ж засталася. У гушчары, па-над кустамі, усё яшчэ ўзвышаецца круглая пабудова ад электрастанцыі Enea –
Па форме Пшэпадэк – выразны трохвугольнік, які можна параўнаць з майткамі. Знізу яго абмяжоўвае чыгунка; на захадзе – Салач, аддзелены вуліцай Пуласкега (тут жа уваход у анархісцкі цэнтр Rozbrat); на ўсходзе – алея Арміі Познань, што вядзе да парку Цытадэль (і гей-круізінг).
Скрозь гэты трохвугольнік праходзяць тры вуліцы. Галоўная з іх – вуліца Пшэпадэк (Przepadek) – дзеліць тэрыторыю напалам. З аднаго боку адкрыты спартыўны комплекс
Другі праезд – вуліца Ціха (Cicha) – яна раздзяляе стадыён і жылы сектар: некалькі вілаў, новы офіс з адвакацкімі канторамі, дзіцячы садок — невялікі, камерны куток, што нагадвае гарадок у горадзе.
А трэцяя – алея Арміі Познань (aleja Armii Poznań) – цягнецца ўздоўж усходняй мяжы і вядзе да аднаго з галоўных уваходаў у парк Цытадэль.
Усе тры вуліцы перасякаюць чыгунку праз масты: тры гарадскія тунэлі, кожны са сваім характарам. Яны аздоблены графіці, налепкамі і візуальным шумам. Усе яны выглядаюць вельмі фотагенічна і часта выкарыстоўваюцца для здымак.
Пшэпадэк – гэта выпадак, які так і не адбыўся. Цішыня, слімакі на пустырах, бег на зацішным стадыёне – усё гэта можа стаць для кагосьці месцам уцёкаў, уласнай мапай цішыні.
Фота і тэкст: Сяргей Шабохін